wd wp Пошук:

Эрызіфе

Эрызіфе (Erysiphe)   — род грыбоў сямейства Мучністарасяныя (Erysiphaceae). Назва ўпершыню была апублікаваная ў 1805 годзе[1].

Жыццёвы цыкл

Развіццё грыбоў пачынаецца з выкідам аскаспор(укр.) бел. з клейстатэцыяў(укр.) бел.. Трапляючы на расліну, яны прарастаюць, утвараючы гаўсторыі(укр.) бел., якія пранікаюць у тканкі раслін. Міцэлій развіваецца на яе паверхні першапачаткова ў выглядзе белага павуціння, якое пазней становіцца карычневым. На грыбніцы развіваюцца ланцужкі канідый(укр.) бел., якія пераносяцца паветрам і выклікаюць новыя інфекцыі. У летні перыяд утвараецца некалькі пакаленняў канідый. У другой палове лета пачынаецца сумчатая стадыя   — аскаспоры ў сумках пры клейстатэцыях. Іх фарміраванню папярэднічае палавы працэс.

Шкода сельскай гаспадарцы

Прадстаўнікі роду выклікаюць мучністую расу(укр.) бел. раслін. Erysiphe cichoracearum і Erysiphe cucurbitacearum пашкоджваюць расліны сямейства гарбузовых, асабліва агуркі. Грыбы гэтага роду наносяць вялікую шкоду раслінам у цяпліцах. У натуральных умовах часта зімуе на разетках шматгадовых раслін (трыпутнік, дзьмухавец, лопух).

Галерэя

Віды

База даных па Species Fungorum па стане на 4 лістапада 2019 года ўключае 415 відаў роду Erysiphe [2] (падрабязней гл. Спіс відаў роду Erysiphe).

Зноскі

  1. Erysiphe. Праверана 1 мая 2019.
  2. speciesfungorum.org.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мучністарасяныя
Катэгорыя·Роды грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай