wd wp Пошук:

Эршэг

Э́ршэг (венг.: Őrségi Nemzeti Park) — нацыянальны парк у заходняй частцы Венгрыіі, у Заходне-Задунайскім краі на тэрыторыі мед’е Ваш. Парк размяшчаецца ў самым заходнім раёне Венгрыі. Тэрыторыя парку распасціраецца на поўдні ад ракі Раба, непасрэдна прымыкае да межаў Аўстрыі і Славеніі. уйнейшыя гарады побач з паркам — Кёрменд і Сентготхард.

Плошча парку — 44 000 гектараў. Парк Эршэг — самы малады з нацыянальных паркаў Венгрыі, быў заснаваны ў 2002 годзе.

Назву парк атрымаў па імяні гістарычнай вобласці Эршэг, на тэрыторыі якой ён размешчаны. У Эршэге, памежным венгерскім раёне, гістарычна пражывалі ахоўнікі памежных пераходаў (венг.: Őrség — гвардыя, варта), сфармаваўшыя самабытную сялянскую культуру.

Апісанне

Больш за 60 % тэрыторыі парку займаюць некранутыя лясы, галоўным чынам, хвойныя. У лясах Эршэга захаваліся значныя папуляцыі дзікіх звяроў. Азёры парку вядомы сваёй крыштальна-чыстай вадой. У Эршэге бяруць пачатак рэкі Зала і Керка, а таксама мноства невялікіх прытокаў Рабы.

Ахове экалогіі некранутай прыроды парку надаецца шмат увагі.

У 18 вёсках, размешчаных на тэрыторыі парку, захоўваюцца і аднаўляюцца традыцыі, характэрныя для ахоўнікаў-пасяленцаў Эршэга. Паколькі мясцовыя жыхары маглі разлічваць толькі на сябе і забяспечвалі сябе самі, тут былі развіты самыя разнастайныя рамёствы — выраб драўлянага посуду, інструментаў, мэблі, пляценне кошыкаў, пчалярства, збор і сушэнне грыбоў, прыгатаванне палінкі. Найбольш было развіта ганчарства, традыцыі якога захавалісь да нашых дзён.

У невялікіх паселішчах Эрысенпетер і Велемер захаваліся старажытныя гатычныя цэрквы. Царква ў Велемеры ўпрыгожана насценнымі роспісамі 1378 года.

Штогод з 13 па 16 мая ў Эршэге праходзіць фальклорнае свята «Дні Цвіцення», у ходзе якога даюць прадстаўленні фальклорныя калектывы і ўстройваюцца вялікія кветкавыя базары.

У 2007 годзе на штогадовым Еўрапейскім турыстычным форуме Эршэг стаў аднім з пераможцаў конкурсу «Лепшыя месцы падарожжаў».

Банк Венгрыі 22 красавіка 2010 года выпусціў у абарачэнне памятную манету «Эршэг»[1].

Зноскі

  1. Национальный парк Эршег в Венгрии / Блог / Нумизматика вместе с Global Coins. www.gcoins.net. Праверана 12 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Венгрыі