wd wp Пошук:

Эрнэст Медына

Эрнэст Лу Медына (англ.: Ernest Lou Medina; 27 жніўня 19368 мая 2018) — капітан арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Камандаваў ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. У 1971 годзе паўстаў перад ваенным трыбуналам па справе аб бойні ў Сангмі, але быў апраўданы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў смешанай мексіканска-амерыканскай сям’і ў горадзе Спрынгер, штат Нью-Мексіка. Пасля заканчэння сярэдняй школы жыў за кошт мноства выпадковых заробкаў. У 1956 Медына далучыўся да войска[1]. Праслужыўшы 12 гадоў у шэрагах радавога складу (уключаючы службу ў Нацыянальнай гвардыі), у 1964-м Медына быў прыняты ў афіцэрскую школу[2]. У 1966 годзе ў званні капітана прызначаны камандзірам роты С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. Першапачаткова яго падраздзяленне базавалася на Гаваях, але неўзабаве Медына адправіўся ў Паўднёвы В’етнам[3].

16 сакавіка 1968 года спланаваў і кіраваў правядзеннем сваёй ротай аперацыі ў сельскай абшчыне Сангмі, дзе адбылося масавае забойства мірных жыхароў. Ёсць меркаванне, што Медына асабіста забіў трох сялян[4]. У 1971 годзе афіцэр паўстаў перад ваенным трыбуналам[5]. Абвінавачаны адмаўляў сваю віну, а таксама адмаўляў факт забойства мірных жыхароў. У жніўні таго ж года Медына прызнаны невінаватым[6].

Нягледзячы на апраўданне, падзеі ў Сангмі негатыўна адбіліся на ваеннай кар’еры, таму капітан вымушаны быў сысці ў адстаўку. Пазней ён прызнаў, што падчас ваеннага трыбунала «не быў цалкам адкрыты, каб не зганьбіць вайскоўцаў, Злучаныя Штаты, сваю сям’ю і самога сябе»[7].

Пасля звальнення з войска Медына ўладкаваўся на завод Enstrom Helicopter Corporation ў Міноміні, штат Мічыган[7]. Праз некаторы час ён са сваёй сям’ёй пераехаў у Марынета, штат Вісконсін. Тут Медына работаў рыэлтарам (індывідуальны прадпрымальнік Medina, Inc.)[8].

Памёр 8 мая 2018 года ва ўзросце 81 года[8].

Узнагароды

Яшчэ да камандзіроўкі ў В’етнам быў узнагароджаны медалямі «Сярэбраная зорка» і «Бронзавая зорка»[3].

У культуры

Медына згадваецца ў першай строфы песні Піта Сігера «Апошні цягнік у Нюрнберг» (Last Train to Nuremberg, 1970).

" Я бачу лейтэнанта Кэлі? Я бачу капітана Медына? Я бачу генерала Костэра і ўсю яго каманду?
"

Гл. таксама

Зноскі

  1. linderd. Biography of Ernest L. Medina (нявызн.). law2.umkc.edu.
  2. p. 128 Milam, John R. Not a Gentleman’s War: An Inside View of Junior Officers in the Vietnam War Univ of North Carolina Press, 2009
  3. 1 2 p. 725 Tucker, Spencer C. The Encyclopedia of the Vietnam War: A Political, Social, and Military History, 2nd Edition [4 volumes]: A Political, Social, and Military History ABC-CLIO, 20 May 2011
  4. Peers Report: Captain Ernest Medina (нявызн.) (недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 19991999-05-08. Праверана 22 студзеня 2022.
  5. Judge Howard’s summary of the evidence surrounding the crucial question of knowledge in United States v. Captain Ernest L. Medina (нявызн.) (недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 20102010-06-24. Праверана 22 студзеня 2022.
  6. 1971 Year in Review (нявызн.). Upi.com (28 снежня 1971). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009.
  7. 1 2 linderd. Biography of Ernest L. Medina (нявызн.) (недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 20102010-11-25. Праверана 22 студзеня 2022.
  8. 1 2 Ernest L. Medina (нявызн.), Eagle Herald (May 10, 2018). Праверана 22 студзеня 2022. Архівавана 12 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Ваенныя ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Масавае забойства ў Сангмі
Катэгорыя·Капітаны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Мексіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Памерлі ў Вісконсіне