Эрнст Цэрмела (ням.: Ernst Friedrich Ferdinand Zermelo; 27 ліпеня 1871, Берлін — 21 мая 1953, Фрайбург) — нямецкі матэматык. У 1894 скончыў Берлінскі ўніверсітэт. Асноўныя даследаванні адносяцца да тэорыі мностваў, дзе ён даў агульную аксіяматыку і даказаў, што ўсякае мноства можа быць цалкам упарадкавана. Работы Цэрмела аказалі вялікі ўплыў на развіццё гэтага раздзелу матэматыкі і выклікалі ажыўленую дыскусію. Займаўся таксама варыяцыйным вылічэннем і пытаннямі прыкладання тэорыі імавернасцей да статыстычнай фізіцы.