wd wp Пошук:

Эрнст Ота Фішэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр. Эрнст Ота Фішэр (ням.: Ernst Otto Fischer; 10 лістапада 1918, Сольн, паблізу Мюнхена — 23 ліпеня 2007, Мюнхен) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1973) (сумесна з Дж. Уілкінсанам).

Біяграфія

Скончыў Мюнхенскую вышэйшую тэхнічную школу ў 1949 годзе. З 1959 прафесар універсітэта ў Мюнхене, з 1964 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Тэхнічны ўніверсітэт), з 1969 года дырэктар інстытута неарганічнай хіміі ў Мюнхене.

Працы

Фішэр вызначыў структуру ферацэну, сінтэзаваў дыбензолхром з бензолу і CrCl3 ў прысутнасці AlCl3 (1955), распрацаваў агульны метад сінтэзу, арэнавых (якія змяшчаюць араматычнае ядро) вытворных пераходных металаў, упершыню атрымаў арэнкарбанільныя, арэнцыклапентадыенільныя і інш. змешаныя π-комплексы пераходных металаў. Паказаў, што гэтыя злучэнні пры награванні раскладаюцца з утварэннем «металічнага люстэрка», што можа быць выкарыстана для атрымання звышчыстых металаў. Фішэр упершыню сінтэзаваў шэраг металарганічных злучэнняў тэхнецыю і трансуранавых элементаў, атрымаў устойлівыя карбенавыя комплексы пераходных металаў (1964), а пазней іх карбінавыя комплексы (1973).

Зноскі

  1. Фишер Эрнст Отто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Ernst Otto Fischer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://derstandard.at/?url=/?id=2972542
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сольне
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мюнхене