wd wp Пошук:

Эрнст Кітцынгер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кітцынгер. Эрнст Кітцынгер (Ernst Kitzinger; 27.12.1912, Мюнхен — 22.01.2003, Поўкіпзі, штат Нью-Ёрк) — нямецка-амерыканскі гісторык раннехрысціянскага мастацтва позняй антычнасці і ранняга сярэднявечча і таксама Візантыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і адваката і дзіцячай сацыяльнай работніцы. Сваяк Рычарда Краўтхаймера.

З 1931 года вучыўся гісторыі мастацтва ў Мюнхенскім універсітэце. У тым жа годзе вучыўся ў Рымскім універсітэце.

У 1934 годзе ў Германіі абараніў доктарскую дысертацыю і на наступны дзень пасля гэтага пакінуў краіну. Вярнуўся ў Рым, а затым у 1935 годзе пераехаў у Англію, дзе працаваў у Брытанскім музеі. У 1940 годзе інтэрнаваны ў Аўстралію. У 1941 годзе яму ўдалося перабрацца ў Вашынгтон, дзе ён стаў м. н. с. у Думбартан-Оксе. У гады вайны быў даследчыкам-аналітыкам ва УСС(руск.) бел.. Пасля зноў у Думбартан-Оксе, дзе з 1946 года асістэнт-прафесар, з 1951 года асацыіраваны прафесар, з 1956 года, прафесар візантыйскага мастацтва і археалогіі і ў 1955-66 гадах дырэктар візантыністыкі. У 1967-79 гг. прафесар Гарварда (імянны універсітэцкі), затым у адстаўцы, аднак працягваў працаваць — у Інстытуце перспектыўных даследаванняў(руск.) бел. у Прынстане і ў Оксфардзе. У 1974-5 гг. прафесар у Кембрыджы. Кіраваў 18 дактарантамі. Сярод яго вучняў Х. Бельтынг.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Амерыканскага філасофскага таварыства (1967). Член Італьянскай АН у Палерма (1969). Член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (1969), Баварскай АН (1970), АН у Майнцы (1980), АН Аўстрыі (1983). Член Германскага археалагічнага інстытута (1953). Ганаровы член Лонданскага таварыства антыквараў (1975). Кавалер ордэна Pour le Mérite (1982).

З 1944 года быў жанаты з англійскай мастачкай Сьюзан (пам. 2000), з якой пазнаёміўся ў 1939 годзе; яны мелі дачку і двух сыноў.

У сваіх даследаваннях. Э. Кітцынгер неаднаразова звяртаўся да пытання пераўтварэння класічнага мастацтва ў сярэднявеччы[5].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121527239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121527239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 красавіка 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121527239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121527239 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Ernst Kitzinger, Professor and Writer on Byzantine Art, Dies at 90 — NYTimes.com
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк