wd wp Пошук:

Эрнаніс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} А́ндэрсан Эрна́ніс ды Карва́лью Вія́на Лі́ма[4] (парт.: Anderson Hernanes de Carvalho Viana Lima; нар. 29 мая 1985, Аліянса, Бразілія), больш вядомы як проста Эрнаніс або Эрнанесбразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Спорт Рэсіфі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Эрнаніс можа згуляць на ўсялякай пазіцыі ў паўабароне. Ён добра вядомы сваёй тэхнікай, а таксама быць ахайным і спраўным валоданнем мячом, з магчымасцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі.

Кар’ера

У дарослым футболе Эрнаніс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога з’яўляецца. Разам з клубам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе ігрок стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную чэмпіянату.

6 жніўня 2010 года «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход іграка ў «Лацыа»[5]. Эрнаніс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Лацыа» пры гэтым выклаў 11,1 млн еўра за іграка. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».

31 студзеня 2014 года Эрнаніс падпісаў 4,5-гадовы кантракт з міланскім «Інтэрам»[6]. 1 верасня 2015 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб набыцці Эрнаніса ў апошні дзень трансфернага акна за 11 млн еўра[7].

Не здолеўшы замацавацца ў складзе турынцаў, у лютым 2017 года за 8 млн еўра перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[8]. У ліпені 2017 года на правах арэнды вярнуўся ў «Сан-Паўлу»[9]. Па заканчэнні сезона ў пачатку 2018 года зноў далучыўся да «Хэбэй Чайна Форчун».

У снежні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Сан-Паўлу». Пакінуў клуб у ліпені 2021 года, а ў жніўні далучыўся да «Спорт Рэсіфі».

У сваім першым матчы за зборную Бразіліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.

Дасягненні

Клубныя

«Сан-Паўлу»:

«Лацыа»:

«Ювентус»:

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. Hernanes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HERNANES anderson de carvalho andrade // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Anderson Hernanes de Carvalho Andrade Lima // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Fora da Libertadores, São Paulo oficializa venda de Hernanes. Globoesporte.globo.com.
  6. Welcome to Inter, Hernanes! Архівавана 1 лютага 2014.. Афіцыйны сайт «Інтэра»
  7. Эрнанес перешел в «Ювентус». by.tribuna.com
  8. «Ювентус» объявил о продаже Эрнанеса в «Хэбэй Чайна Форчун» за 8 млн евро. by.tribuna.com
  9. Эрнанес уехал из Китая и вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Санту-Андрэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Спорт Рэсіфі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пернамбуку
Катэгорыя·Ігракі ФК Хэбэй Чайна Форчун
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Паўлу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных