wd wp Пошук:

Эрвін Ромель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромель.

Э́рвін О́йген Іаха́нес Ро́мель (ням.: Erwin Eugen Johannes Rommel, 15 лістапада 1891 — 14 кастрычніка 1944) — нямецкі военачальнік часоў Трэцяга рэйха, генерал-фельдмаршал (1942) Вермахта. Кавалер Pour le Mérite (1918) і Рыцарскага крыжа Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі (1943). Адзін з самых праслаўленых генерал-фельдмаршалаў нацысцкай Германіі, атрымаў вялікую павагу як сярод нямецкіх і італьянскіх салдат, так і сярод салдат праціўніка.

Біяграфія

За баявыя заслугі на італьянскім фронце Першай сусветнай вайны быў узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. З пачаткам Другой сусветнай вайны Эрвін Ромель бліскуча зарэкамендаваў сябе як камандзір 7-й танкавай дывізіі ў ходзе Французскай кампаніі 1940. Аднак фенаменальны поспех і сусветную славу Ромель здабыў у часы камандавання нямецка-італьянскімі войскамі ў Паўночна-Афрыканскай кампаніі, атрымаўшы імідж аднаго з самых вопытных военачальнікаў у сусветнай гісторыі па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах пустыні, за што нават атрымаў мянушку «Ліс пустыні» (ням.: Wüstenfuchs, listen (i))[4]. У 1944 годзе на Заходнім фронце ўзначальваў войскі Вермахта, якія супрацьстаялі саюзнікам падчас уварвання ў Нармандыю.

Пасля правалу мяцяжу супраць Гітлера 20 ліпеня 1944 адзін з змоўшчыкаў назваў Ромеля, хоць Ромель у змове непасрэднага ўдзелу не прымаў. Улічваючы выдатныя заслугі генерал-фельдмаршала і вялікую павагу нямецкага народа, Гітлер вырашыў прыбраць былога ўлюбёнца цішком. 14 кастрычніка 1944, па адной з версій, у абмен на гарантыі для яго сям’і, Ромель скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы цыяністы калій. Па загадзе Гітлера Ромель, як нацыянальны герой Трэцяга рэйха, быў пахаваны з усімі воінскімі ўшанаваннямі. 18 кастрычніка 1944 — дзень яго пахавання — быў аб’яўлены днём нацыянальнай жалобы.

Заходнія саюзнікі, супраць якіх пастаянна змагаўся фельдмаршал (ён ніколі не быў на Усходнім фронце), лічылі Ромеля найгуманным і найдасведчаным ваенным прафесіяналам[5]. Войскі яго Афрыканскага корпуса ніколі не былі абвінавачаны ў ваенных злачынствах[6]. Абыходжанне з салдатамі праціўніка, захопленымі ім падчас баёў у Афрыцы, адпавядала нормам міжнароднага права. Акрамя таго, Ромель цалкам праігнараваў загад вышэйстаячага кіраўніцтва нацысцкай Германіі па пакаранні смерцю захопленых камандас і дэсантнікаў, а таксама ваенных і грамадзянскіх асоб яўрэйскага паходжання ўсюды, дзе генерал-фельдмаршал кіраваў вядзеннем баявых дзеянняў[7].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118602446 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. http://www.historyorb.com/people/erwin-rommel
  3. http://www.bbc.co.uk/history/ww2peopleswar/timeline/factfiles/nonflash/a1124993.shtml
  4. Hakim, Joy (1995). War, peace, and all that jazz. New York: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-507761-2.
  5. Кох Лутц Лис пустыни. Генерал-фельдмаршал Эрвин Роммель = Rommel. Die Wandlung eines grossen Soldaten. — Ростов на Дону: Феникс, 1999.
  6. AT ROMMEL’S SIDE: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler Publisher: Frontline Books (September 2009) Language: English ISBN 1-84832-538-X ISBN 978-1-84832-538-8
  7. Schraepler, Hans-Joachim; Schraepler, Hans-Albrecht (September 2009). At Rommel’s Side: The Lost Letters of Hans-Joachim Schraepler. London: Frontline Books. ISBN 978-1-84832-538-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў срэбры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжом Ваенных заслуг (Аўстра-Венгрыя)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Вялікія афіцэры Ваеннага ордэна Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Згаданыя ў Вермахтберыхце
Катэгорыя·Военачальнікі-самазабойцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 22 сакавіка 1939»
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За танкавую атаку
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Германскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1 кастрычніка 1938»