wd wp Пошук:

Эразма да Нарні

Данатэла. Статуя Гатамелаты. Падуя

Эразма да Нарні (італ.: Erasmo da Narni) па мянушцы Гатамелата (італ.: Gattamelata; 1370, Нарні — 16 студзеня 1443, Падуя) — італьянскі кандацьер.

Сын пекара. Ваенную кар’еру пачынаў салдатам у кандацьера Чэкола Брагліа, пазней перайшоў на службу да Брача да Мантонэ. Быў на службе ў Пап, Фларэнцыі, Венецыі.

У 1437 годзе стаў кіраўніком Падуі. Данатэла стварыў знакамітую конную статую Гатамелаты.

Мянушку Gattamelata тлумачаць па-рознаму. Gatta азначае «кошка», melata — «соты». Усё разам можа быць зразумета або як «плямістая кошка», або «саладкамоўная (ліслівая) кошка», або як «кошка колеру мёда». Паходжанне ўзводзяць да прозвішча яго маці Gattelli, або да тактыкі завабліваць праціўнікаў у засаду (Джавані Эролі), або да яго нашлемніка ў выглядзе кошкі колеру мёда.

Галава Гатамелаты

Гіпсавую галаву кандацьера Гатамелаты можна сустрэць у шматлікіх мастацкіх студыях і класах па рысунку. Рэзкія рысы твару дазваляюць маладым мастакам і фатографам навучыцца працаваць са святлом і ценем.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Падуі
Катэгорыя·Памерлі ў Падуі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1370 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1443 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарні
Катэгорыя·Кандацьеры