wd wp Пошук:

Эпітафія

Эпіта́фія (грэч.: ері — на і taphos — магіла) — адзін з вершаваных жанраў. У антычнай лірыцы — верш-надпіс на магільным помніку. У такім значэнні эпітафія зрэдку ўжываецца і сёння. Аднак яшчэ ў старажытнасці гэтым тэрмінам сталі называць любы невялікі верш, напісаны ў форме надмагільнага надпісу, так званы фіктыўны надмагільны надпіс. З часам эпітафія набыла выразнае сатырычнае гучанне, стала зброяй ідэйнай, палітычнай барацьбы. Такія функцыі яна атрымала, напрыклад, у творчасці выдатнага шатландскага паэта XVIII ст. Р. Бёрнса. З беларускіх пісьменнікаў упершыню да эпітафіі звярнуўся С. Полацкі. Пасля яго доўгі час гэтым жанрам ніхто не карыстаўся, і толькі на пачатку XX ст. ён адрадзіўся ў творчасці Я. Купалы («Мая эпітафія», 1906). У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія з’яўляецца найперш відам сатырычнай паэзіі (асобныя эпітафіі М. Танка і В. Віткі).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Надпісы
Катэгорыя·Могілкі
Катэгорыя·Літаратурныя жанры
Катэгорыя·Пахавальныя традыцыі