У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хопкінс. Сэр Філіп Энтані Хопкінс (англ.: Philip Anthony Hopkins; нар. 31 снежня 1937, Порт-Толбот (цяпер графства Ніт — Порт-Толбот), Уэльс, Вялікабрытанія) — выбітны брытанскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр. Лічыцца адным з найвялікшых дзейных кінаакцёраў, найбольш вядомы па кінематаграфічным вобразе серыйнага забойцы-канібала доктара Ганібала Лектара, увасобленаму ў фільмах «Маўчанне ягнятаў», «Ганібал» і «Чырвоны цмок».