wd wp Пошук:

Энергія

Электрычная энергія

Эне́ргія (грэч.: enérgeia — дзейнасць) — здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.

У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).

Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc², дзе c — скорасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прымаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў).

Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Энергія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізічныя велічыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара