Энергетычны факультэт (ЭФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя энергетычнага факультэта пачынаецца ў 1920 годзе са стварэннем Беларускага політэхнічнага інстытута. Адным з факультэтаў створанага інстытута быў электратэхнічны факультэт, які з’яўляецца папярэднікам энергетычнага факультэта. Факультэт быў створаны для падрыхтоўкі кадраў для рэалізацыі плана ГОЭЛРО.
У 1973 годзе з энергетычнага факультэта быў выдзелены факультэт прамысловай энергетыкі. У 1978 годзе энергетычны факультэт быў зноў падзелены на два факультэты — электратэхнічны і цеплаэнергетычны. У 1986 годзе тры факультэты аб’ядноўваюцца ў адзін пад назвай энергетычны.
Факультэт мае ў сваём складзе наступныя кафедры: