wd wp Пошук:

Эндру Джонсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонсан. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эндру Джонсан (англ.: Andrew Johnson, 29 снежня 1809 — 31 ліпеня 1875) — 17-ы прэзідэнт ЗША з 1865 па 1869, першапачаткова прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, абраны ў 1864 віцэ-прэзідэнтам пры рэспубліканцы А. Лінкальне (у той час блок, які яны прадстаўлялі, называўся «Нацыянальны саюз»).

Біяграфія

Джонсан аддаваў перавагу хуткай рэканструкцыі зноў далучаных штатаў да Саюзу. Яго планы не давалі абароны былым рабам, і ён меў канфрантацыю з Кангрэсам, ў якім дамінавалі рэспубліканцы. Канфрантацыя скончылася імпічментам прэзідэнта. Джонсан стаў першым прэзідэнтам, якому вынеслі імпічмент, аднак ён быў апраўданы большасцю ў Сенаце ў адзін голас.

Джонсан нарадзіўся ў Ролі (Паўночная Караліна, ЗША). Быў вучням краўца, працаваў у некалькіх гарадах, перш чым пераехаў у Грынвіль, штат Тэнесі. Служыў у якасці члена муніцыпальнай рады і мэрам перад тым, як быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў штату Тэнесі ў 1835 годзе. Пасля кароткай службы у Сенаце Тэнесі, Джонсан быў абраны у федэральную Палату Прадстаўнікоў ў 1843 годзе, дзе ён служыў пяць двухгадовых тэрмінаў. Ён стаў губернатарам Тэнесі на чатыры гады, і быў абраны заканадаўчым органам у Сенат у 1857. За час службы ў Кангрэсе, ён дабіваўся праходу закона пра хомстэды, які быў прыняты пасля таго як ён пакінуў крэсла Сенатара ў 1862.

Калі Паўднёвыя рабаўладальніцкія штаты ўключна Тэнесі пакінулі саюз, каб сфармаваць Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, Джонсан застаўся ў Саюзе, Джонсан быў адзіным сенатарам ад Канфедэратыўнага штата, які не сышоў ў адстаўку пасля таго як штат выйшаў з Саюзу. У 1862 годзе Лінкальн назначыў яго ваенным губернатарам Тэнесі пасля таго як штат быў адбіты. У 1864 годзе, Джонсан у якасці ваеннага дэмакрата і паўднёвага юніяніста, быў лагічным выбарам для Лінкальна, які хацеў дасласць паведамленне грамадству пра нацыянальную лучнасць паўночных і паўднёвых штатаў у сваёй прадвыбарчай кампаніі; Лінкальн перамог. Калі Джонсан прысягаў у якасці Віцэ-прэзідэнта ў сакавіку 1865 года, ён гаварыў няскладную прамову. Пазней ён адасобіўся, каб пазбегнуць публічнага абсмейвання. Шасцю тыднямі пазней, пасля забойства Лінкальна, ён заняў пасаду прэзідэнта.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776282 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Andrew Johnson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Джонсон Эндрю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Тэнесі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Сенатары ад штата Тэнесі
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэнесі
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Губернатары Тэнесі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ролі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Тэнесі