wd wp Пошук:

Эндзі Марэй

Эндру Бэран “Эндзі” Марэй (лац.: Andrew Barron Murray; 15 мая 1987, Глазга, Шатландыя) — брытанскі прафесійны тэнісіст. Лідар сусветнага рэйтынгу сярод брытанскіх ігракоў. Упершыню дасягнуў топ-10 рэйтынгу ў красавіку 2007 года, а яго вышэйшым месцам на дадзены момант з’яўляецца другое, на якое ён падняўся ў жніўні 2009 і, зноў, у красавіку 2013. Двухразовы пераможца Уімблдана (2013 і 2016), пераможца адкрытага чэмпіянату ЗША (2012) і двухразовы Алімпійскі чэмпіён у адзіночным разрадзе (2012 і 2016).

Выйграўшы ў фінальным пяцісэтавым матчы адкрытага чэмпіянату ЗША ў Новака Джокавіча, Марэй стаў першым брытанскім гульцом з 1977 і першым брытанскім мужчынам з 1936 года, які выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Ён таксама стаў адзіным брытанскім пераможцам турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе ў Адкрытай эры. 7 ліпеня 2013 г. Марэй перамог на Уімблданскім турніры, стаўшы першым брытанскім пераможцам Уімблдана за 77 гадоў (з часоў перамогі Фрэда Пэры). У фінале ён таксама адолеў Новака Джокавіча, але ў трох сэтах. У выніку гэтай перамогі ў снежні 2013 Эндзі Марэй быў названы спартсменам года па версіі BBC.

Эндзі Марэй атрымаў перамогу ў адзіночным разрадзе на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, перайграўшы ў фінале Роджэра Федэрэра ў трох сэтах, і стаў першым брытанцам, які выйграў залаты медаль у адзіночным разрадзе, за 100 гадоў. У рамках тых жа гульняў ён заваяваў і сярэбраны медаль у міксце з Лаўрай Робсан. Марэй з’яўляецца адзіным тэнісістам у гісторыі, які выйграў алімпійскае золата і адкрыты чэмпіянат Злучаных Штатаў у адным годзе, і трэцім тэнісістам, які выйграў алімпійскае золата ў адзіночным разрадзе і два турніру Вялікага шлема на розных пакрыццях (пасля Андрэ Агасі і Рафаэля Надаля). У 2011 годзе Марэй стаў сёмым гульцом у Адкрытай эры, які дайшоў да паўфіналаў усіх турніраў Вялікага шлема за адзін год.

Зноскі

  1. https://www.atptour.com/en/players/wikidata/mc10/overview

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Тэнісісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе