wd wp Пошук:

Андрэ Агасі

Андрэ́ Кірк Ага́сі (Агасян) (англ.: Andre Kirk Agassi, нарадзіўся 29 красавіка 1970 года, Лас-Вегас, штат Невада, ЗША) — амерыканскі прафесійны тэнісіст армянскага паходжання, былая першая ракетка свету.

Дасягненні

Прафесіянал з 1986 года. Выйграў 60 турніраў у адзіночным (у тым ліку 8 турніраў Вялікага шлема, 17 турніраў серыі Мастерс, 1 Кубак Мастэрс і 1 Алімпійскія гульні) і 1 турнір (турнір серыі Мастэрс) у парным разрадзе.

Лепшыя вынікі ў турнірах «Вялікага шлема»:

Выйграў Кубак Мастэрс у 1990 годзе.

Першая ракетка свету з 10 красавіка 1995 года, захоўваў гэты тытул (з перапынкамі) на працягу 101 тыдня.

Чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў адзіночным разрадзе.

Выйграў 17 з 22 фіналаў турніраў серыі Мастэрс, у якіх удзельнічаў.

22 кастрычніка 2001 года ў Лас-Вегасе Андрэ спалучыўся шлюбам з яшчэ адной легендай тэніса — Штэфі Граф. 27 кастрычніка ў іх нарадзіўся сын, названы Джэдэн Джылам. 3 кастрычніка 2003 года ў іх нарадзілася дачка — Джаз Элі (англ.: Jaz Elle).

Завяршыў выступы 3 верасня 2006 года.

На дадзены момант застаецца апошнім тэнісістам, хто здолеў выйграць усё 4 турніры Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэнісісты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лас-Вэгасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка