wd wp Пошук:

Эмір Гранады

Эмір Гранады — тытул кіраўнікоў дынастыі Насрыдаў, якія кіравалі ў Гранадскім эміраце ў 1232—1492 гг.

Першым эмірам Гранадскага эмірата быў Мухамад I аль-Галіб (1232—1273), апошнім — Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль). Эміры ўмела лавіравалі паміж хрысціянскімі кіраўнікамі і Марынідамі Феса, што дазволіла ім захоўваць свае пазіцыі ў Гранадзе, якая стала цэнтрам мусульманскай культуры ў Іспаніі. Пасля аб’яднання хрысціянскай Іспаніі ў 1469 г. каталіцкімі каралямі і захопу хрысціянамі Гранады ў 1492 г., апошнія Насрыды беглі ў Марока.

ЭмірГады жыццяКіраваннеЗаўвага
1Мухамад I аль-Галіб1194—12731232—1273заснавальнік дынастыі Насрыдаў
2Мухамад II аль-Факіх1235—13021273—1302
3Мухамад III аль-Махлу1257—13141302—1309
4Наср ібн Мухамад1287—13221309—1314пасля 1314 кіраўнік Гуадыса
5Ісмаіл I ібн Фарадж1279—13251314—1325
6Мухамад IV ібн Ісмаіл1315—13331325—1333
7Юсуф I ібн Ісмаіл1318—13541333—1354
8Мухамад V аль-Гані1338—13911354—1359
9Ісмаіл II ібн Юсуф1338—13601359—1360
10Мухамад VI аль-Ахмар1332—13621360—1362
11Мухамад V аль-Гані1338—13911362—1391другі раз
12Юсуф II аль-Мустаганіпам. 13921391—1392
13Мухамад VII аль-Мустаін1370—14081392—1408
14Юсуф III ан-Насір1376—14171408—1417
15Мухамад VIII аль-Мутамасік1409—14311417—1419
16Мухамад IX аль-Галіб[en]1419—1427
17Мухамад VIII аль-Мутамасік1409—14311427—1429другі раз
18Мухамад IX аль-Галіб1429—1432другі раз
19Юсуф IV[en]1432—1432
20Мухамад IX аль-Галіб1432—1445трэці раз
21Мухамад X аль-Ахнаф[en]1445—1445
22Юсуф V[en]1445—1446
23Мухамад X аль-Ахнаф1446—1447другі раз
24Мухамад IX аль-Галіб1447—1453чацвёрты раз, 1451—1453 сумесна з Мухамедам XI
25Мухамад XI ібн Мухамад VIII[en]1451—1455у 1454—1455 сумесна з Садам
26Абу Наср Саід аль-Мустаін[en]1454—1464у 1462 (867) сумесна з Юсуфам V (другі раз)
27Алі ібн Сад[en]1464—1482першы раз
28Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль)1459—15271482—1483
29Алі ібн Сад1483—1485другі раз
30Мухамад XIII аз-Загал[en]1485—1490з 1486 сумесна з Мухамадам XII аз-Зухубі (другі раз)
31Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль)1459—15271490—1492трэці раз
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Іспаніі
Катэгорыя·Эміры Гранады