wd wp Пошук:

Эміль Дзюркгейм

Давід Эміль Дзюркгейм (фр.: David Émile Durkheim; (15 красавіка 1858, Эпіналь, Францыя — 15 лістапада 1917, Парыж) — французскі сацыёлаг, заснавальнік французскай сацыялагічнай школы і структурна-функцыянальнага аналізу, адзін са стваральнікаў сацыялогіі як самастойнай навукі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1882). Выкладаў у некалькіх правінцыяльных ліцэях, чытаў лекцыі па сацыяльных навуках і педагогіцы ва ўніверсітэце ў Бардо (1887—1902). З 1902 г. працаваў у Парыжскім універсітэце. У 1896—1914 гг. заснаваў і кіраваў «Сацыялагічным штогоднікам». Лічыў, што грамадства ўяўляе сабой сістэму сацыяльных з’яў, якія выконваюць пэўныя функцыі, адпавядаючыя «сацыяльным патрэбнасцям».

Светапогляд, навуковая дзейнасць

Эміль Дзюркгейм меркаваў, што падзел працы ў развітым грамадстве служыць для падтрымання яго «салідарнасці». На яго думку, усе сістэмы маралі вытворныя ад арганізацыі грамадства, пры гэтым кожнае грамадства стварае мараль, патрэбную для яго належнага функцыянавання. Увёў у навуковы ўжытак паняцце калектыўнай свядомасці. Сцвярджаў, што сацыяльнае жыццё залежыць ад сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца сябрамі грамадства, а функцыя сацыяльных і рэлігійных рытуалаў заключаецца ў падтрыманні і захаванні ўласцівых людзям агульных каштоўнасцей.

Яго асноўныя працы — «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Правілы сацыялагічнага метаду» (1895), «Самазабойства: сацыялагічнае даследаванне» (1897), «Элементарныя формы рэлігійнага жыцця» (1912), «Сацыялогія і філасофія» (1924) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  2. 1 2 Émile Durkheim // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Дюркгейм Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 https://www.persee.fr/doc/inrp_0298-5632_1985_ant_2_1_2615 Праверана 1 чэрвеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Вагезы
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Сацыёлагі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка