У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікава. Эма Віталеўна Новікава (нар. 13 кастрычніка 1946; г. Асіповічы) — беларускі архітэктар.
Скончыла ў 1965 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1973 годзе — БПІ. Архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ДП «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1987 года.
Пражывае ў Мінску па вуліцы Шаранговіча, 52.
Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): Серабранка-8 (1976), ПДП рэканструкцыі Партызанскага праспекта (1977), Аэрадромная 1,3 (1979—1980), Уручча — 4, 5, 6 (1986—1990, 2005), г.п. Хмелеўка (1992), Сухарава-5 (1999—2005), Лошыца-3 (2003—2005).
Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1980).