wd wp Пошук:

Эмануэль Беар

Эмануэль Беар (фр.: Emmanuelle Béart; нар. 14 жніўня 1963) - французская актрыса. Акрамя шматлікіх роляў у кіно, вядомая як актывістка праваабарончага руху і Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.

Біяграфія

Эмануэль Беар - дачка Гі Беара, французскага кампазітара, паэта і шансанье. Разам са сваімі братамі і сястрой яна выхоўвалася ўдалечыні ад гарадской мітусні на поўдні Францыі недалёка ад Сен-Трапэ. У 13 гадоў Эмануэль паглядзела фільм “Мадо” з удзелам Ромі Шнайдэр і з гэтага моманту вырашыла стаць актрысай. Для таго, каб дачка авалодала англійскай мовай, бацькі адправілі Эмануэль на вучобу ў Манрэаль. Вярнуўшыся ў Францыю, Эмануэль наведвала ўрокі акцёрскага майстэрства і атрымала сваю першую тэлевізійную ролю ў “Raison perdue”. Здымаючыся ў фільме “Каханне ўпотайкі” (1985), яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Даніэлем Атэйем. Шлюб з ім распаўся праз два гады. Сапраўдную вядомасць у Францыі Эмануэль Беар прынесла роля белавалосай пастушкі, якая танцавала гальцом ў палях, у фільме Клода Беры “Манон з крыніцы”.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Актрысы Францыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ