wd wp Пошук:

Эліс Уэбстэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уэбстэр.

Эліс Ларэнца Уэбстэр (англ.: Ellis Webster) — дзяржаўны і палітычны дзеяч брытанскай заморскай тэрыторыі Ангілья. Прэм’ер-міністр Ангільі з 30 чэрвеня 2020 года.

Біяграфія

Нарадзіўся на востраве Харбор (Ангілья). Першапачаткова вывучаў стаматалагічную тэрапію. У 1986 годзе скончыў універітэт Віргінскіх астравоў па спецыяльнасці «біялогія». У 1991 годзе скончыў Ельскую школу медыцыны (аспірантура Ельскага ўніверсітэта) і праходзіў спецыялізацыю па отарыналарынгалогіі ва ўніверсітэце Аявы. Практыкаваў ва Фларыдзе (ЗША), пакуль у пачатку 2000-х не вярнуўся на радзіму[1].

У снежні 2014 года ўзначаліў Аб’яднаны рух Ангільі (АУМ), аднак на выбарах 2005 года у Палату сходу партыя набраўшы 19,54% атрымала толькі 1 мандат з 11, што на адзін мандат меней, чым на выбарах 2000 года. Сам Уэбстэр заняў 3-е месца ў сваёй акруге востраў Харбор.

На выбарах 2020 года Прагрэсіўны рух Ангільі Уэсбстэра набраў 51,33% галасоў і атрымаў 7 мандатаў у Палаце сходу. Сам Уэбстэр перамог у сваёй роднай акруге востраў Харбор. 30 чэрвеня 2020 года Эліс Уэбстэр быў прыведзены да прысяга ў якасці прэм’ер-міністра Ангільі

Сям’я

Жонка — Маржоры Уэбстэр

Зноскі

  1. Ellis Lorenzo Webster(нявызн.). Caribbean Elections.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Віргінскіх астравоў
Катэгорыя·Прэм'ер-міністры Ангільі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы