wd wp Пошук:

Элізабет Кейзер

Хільда Элізабет Кейзер (шведск.: Hilda Elisabeth Keyser; 22 студзеня 1851, Стакгольм — 16 снежня 1898, Стакгольм) — шведская мастачка. Працавала ў жанрах партрэта і пейзажу.

Біяграфія

«Сялянка з Нармандыі».

Элізабет Кейзер нарадзілася ў 1851 годзе ў Стакгольме. З 1774 па 1778 гады вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў у Стакгольме, а затым працягнула навучанне ў Парыжы ў Лявона Бона.

У Францыі Кейзер пераважна пісала сцэнкі паўсядзённага жыцця ў духу натуралізму. Акрамя таго, яна працавала ў жанры партрэта, аўтапартрэта і кніжнай ілюстрацыі. Мастачка неаднаразова выстаўляла свае працы ў Парыжскім Салоне. Адзін з яе пастэльных партрэтаў дэманстраваўся на Сусветнай выставе 1889 года ў Парыжы, яшчэ адна з работ Кейзер («Сялянка з Нармандыі») была паказана на Сусветнай выставе 1893 года ў Чыкага.

З 1890 па 1896 гады Элізабет кіравала (сумесна з мастачкай Інгеборгай Вестфельт-Эгерц, з якой пасябравала ў Парыжы) мастацкай школай у Стакгольме. Адной з яе вучаніц была шведская мастачка Міна Карлсан-Брэдберг. У 1898 годзе Хільда Элізабет наведала Санкт-Пецярбург.

Элізабет Кейзер памерла ў Стакгольме 16 снежня 1898 года. Яе работы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, Мастацкім музеі Лундскага ўніверсітэта і іншых музеях краіны.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Elisabeth Keyser // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 18510122 Keijser, Hilda Elisabeth // Swedish death index Праверана 24 кастрычніка 2018.
  3. Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 87. Праверана 1 лютага 2020.
  4. 1 2 Hilda Elisabet, f. 1851 i Stockholm // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 3 лютага 2020.
  5. Klara kyrkoarkiv, Dopböcker över äkta barn, SE/SSA/0010/C I b/9 (1851-1861), bildid: C0056125_00036, sida 2 Праверана 3 лютага 2020.
  6. Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/15 (1895-1901), bildid: 00016941_00116, sida 113
  7. Hilda Elisabeth KeyserSvenska gravar. Праверана 3 красавіка 2017.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  9. 1 2 3 Keyser, släkter Праверана 1 лютага 2020.
  10. Hilda Elisabeth Keyser Праверана 3 лютага 2020.
  11. 1 2 Kruse J. Hilda Elisabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901.
  12. Kruse J. Hilda Elisabeth Keyser // Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 87.
  13. (unspecified title) Праверана 1 лютага 2020.
  14. Hanna Pauli Праверана 3 лютага 2020.
  15. Brita Elisabet Gabriella Barnekow Праверана 3 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў (Швецыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных