Элізабет Дэпардзьё (фр.: Élisabeth Depardieu; пры нараджэнні Элізабет Дамінік Люсі Гіньё, фр.: Élisabeth Dominique Lucie Guignot; 5 жніўня 1940) — французская актрыса. Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (2008).
Нарадзілася ў Парыжы, паходзіць са старажытнага арыстакратычнага роду. Вучылася ў Жана-Ларана Кашэ разам з Жэрарам Дэпардзьё. Выйшла замуж за Дэпардзьё 11 красавіка 1970. У гэтым шлюбе нарадзіла дваіх дзяцей - Гіём і Жулі. Знялася з мужам у такіх фільмах, як Тарцюф (1984), Жан дэ Фларэт (1986), Хлапчук (1995). У 1996 годзе развялася з Дэпардзьё.
Элізабет Дэпардзьё на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):