wd wp Пошук:

Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцова (значэнні). Эльза Канстаўцінаўна Кузняцова (4 снежня 1930, г. Зарайск, Маскоўская вобласць) — беларускі і казахскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1955 годзе. Працавала ў праектных інстытутах Алма-Аты. З 1972 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

У Казахстане запраектавала дзіцячы садок-яслі (1963), школу (1969), мікрараён № 1 (1965) у Джанытае; у аўтарскім калектыве: праект рэканструкцыі паўночнай часткі Алма-Аты (1969), 144-кватэрны жылы дом з крамай па вул. Фурманава (1970), Дзяржаўны музей мастацтваў КазССР (19661977).

Дом культуры ў Барысаве

Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Савецкай у Лагойску (19721974), ПТВ ВА «Луч» у Мінску (1978), комплексы піянерлагераў на 2680 месцаў у Радашковічах (1982), на 2480 месцаў у раёне Ракава і ў Ждановічах (1978—1986), кінатэатр і Дом культуры ў Барысаве (1982, у сааўтарстве з А. Шпанікавым[1]), лабараторны корпус Інстытута аховы раслін у Прылуках (1985).

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Лагойска
Катэгорыя·Архітэктары Радашковічаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Казахстана
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Алматы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя