wd wp Пошук:

Эльза Зубковіч

Эльза Зубковіч (дзявочае Пілеман, 1895, Мінск — 1983) — піяністка, педагог.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і медыка Роберта Пілемана[d]. Бацька цікавіўся музыкай, з 1880 года ўзначальваў Мінскі гарадскі аркестр. У 1914 годзе скончыла Мінскую музычную школу, навучанню ў кансерваторыі перашкодзіў пачатак Першай сусветнай вайны. Засталася працаваць у мінскім шпіталі, дзе бацька займаў пасаду галоўнага лекара. Пазнаёміўшыся з прафесарам Варшаўскай кансерваторыі Георгіем Жураўлёвым, прыватна за чатыры гады прайшла з ім поўны курс кансерваторыі для фартэпіяна, адначасна беручы ўдзел у канцэртах. Працягвала канцэртную дзейнасць і ў 1920 годзе, пад польскай акупацыяй[1].

Адзін з арганізатараў, польскі лекар Урштэйн, параіў ехаць навучацца ў Берлін да вядучага прафесара-тэарэтыка тамтэйшай кансерваторыі кампазітара Паўля Юона[ru]. З дапамогаю др. Урштэйна Эльза дамаглася ад польскіх уладаў дазволу на выезд і ў тым самым 1920 годзе прыехала ў Берлін, захапіўшы з сабою ўласныя фартэпіянныя творы. Была прынятая ў клас Юона з прызначэннем стыпендыі[1].

Але ў той час у Мінск вярнуліся бальшавікі, памёр бацька, і трэба было ехаць да маці. Па рэкамендацыі прафесара Юона Эльза датэрмінова сдала іспыты ў Штутгарцкай кансерваторыіБерлінскай не існавала экстэрнаў) і ў 1922 г. з дыпломам піяністкі вярнулася ў Мінск, дзе працавала ў музычнай школе, а пасля ў тэхнікуме і кансерваторыі. Выйшла замуж, нарадзіліся дзве дачкі[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны апынулася з сям’ёй у Германіі, пахавала мужа, а адтуль эмігравала ў ЗША, дзе працягвала педагагічную дзейнасць[1].

Памерла Эльза Зубковіч у Нью-Ёрку[1].

Творчасць

У 1972 г. выйшаў зборнік рамансаў «Осенние падают листья», напісаны на вершы эміграцыйнай рускамоўнай паэтэсы Ірыны Сабуравай[ru]. У 1972 годзе выйшаў новы зборнік рамансаў «Край мой васільковы» — на вершы Я. Коласа, А. Гаруна, М. Кавыля, Н. Арсенневай. Ёй Арсеннева прысвяціла верш «Толькі гэткім, як Ты…»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч. — Мінск : ??, 2012. — 6 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 20)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Штутгарцкай вышэйшай школы музыкі і тэатра
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0