wd wp Пошук:

Элмар Леанард

Элмар Джон Леанард-малодшы (англ.: Elmore John Leonard, 11 кастрычніка 1925, Новы Арлеан — 20 жніўня 2013, Дэтройт) — амерыканскі пісьменнік і сцэнарыст, майстар крымінальнай літаратуры і вестэрнаў, творы якога адрозніваліся энергічнымі дыялогамі, персанажамі-няўдачнікамі і лаканічным гумарам.[7] У прэсе часта называўся «адным з найвялікшых» і «найбольш пазнавальных» амерыканскіх крымінальных пісьменнікаў у гісторыі.[8][9]

Многія раманы і апавяданні Леанарда былі экранізаваныя. Найбольш вядомымі з іх з’яўляюцца «Кантракт з малым», «Джэкі Браўн», а таксама «Цягнік на Юму». У 2010 годзе на сусветныя тэлеэкраны выйшаў серыял «Правасуддзе», заснаваны на некалькіх творах Леанарда.

Біяграфія

Бацька Элмара працаваў у General Motors каморнікам, што вымушала сям’ю пастаянна пераязджаць з месца на месца. Нарадзіўшыся ў Новым Арлеане, Элмар пражыў там нядоўга: сямейства вандравала, пакуль у 1934 годзе не асела ў Дэтройце, штат Мічыган.

Менавіта гэты час больш за ўсё паўплываў на Элмара, і — больш за тое — у далейшым знайшло сваё адлюстраванне ў многіх яго працах. Загалоўкі нацыянальных газет тых гадоў мільгалі імёнамі гангстэраў накшталт Боні і Клайда і бейсбалістаў «Детройцкіх Тыграў»: Боні і Клайд, вядомыя сваімі «подзвігамі» ўсёй Амерыцы, былі забітыя ў 1934 годзе. Спорт і зброя сталі захапленнямі Элмара на ўсё жыццё.

У 1943 годзе Элмар скончыў сярэднюю езуіцкага школу пры Детройцкім універсітэце.

У літаратуры з’явіўся ў 1950-х гадах, перыядычна выдаючы свае вестэрны. Затым пачаў працаваць у дэтэктыўным жанры і пісаць сцэнары. Атрымаў адабрэнне крытыкаў за непрыукрасны рэалізм і моцныя дыялогі. Элмар Леанард жыў у акрузе Оклэнд, штат Мічыган.

Памёр 20 жніўня 2013 года ў Дэтройце, так і не акрыяўшы пасля цяжкага інсульту.[10]

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Elmore Leonard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118893319 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. http://tv.yahoo.com/news/elmore-leonard-writer-justified-jackie-brown-shorty-dead-135900738.html
  5. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2013-08-24
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  7. Тод Леапольд, Джо Стэрлінг. Elmore Leonard, writer of sharp, colorful crime stories, dead at 87(англ.) . CNN (20 жніўня 2013). Праверана 2013-8-20.
  8. Сьюзан Уітал. American novelist Elmore Leonard has died(англ.) . The Detroit News (20 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 2013-8-20.
  9. Элізабэт Данэлі. Crime novelist Elmore Leonard dies at 87(англ.) . Los Angeles Times (20 жніўня 2013). Праверана 2013-8-20.
  10. Памёр аўтар «Джэкі Браўн» і «Дастаць малога» Элмар Леанард(нявызн.), Lenta.ru (20 жніўня 2013). Праверана 20 жніўня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мічыгане
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Дэтройце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Арлеане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта