wd wp Пошук:

Электрычная падстанцыя

Падстанцыя 115 кВ, Мінесота

Электры́чная падста́нцыя таксама трансфарма́тарная падста́нцыя — электраўстаноўка, прызначаная для прыёму, пераўтварэння і размеркавання электрычнай энергіі, якая складаецца з трансфарматараў або іншых пераўтваральнікаў электрычнай энергіі, прылад кіравання, размеркавальных і дапаможных прылад.

Сам тэрмін «падстанцыя» узнік падчас развіцця вялікіх сетак, калі кожная падстанцыя была часткай сваёй электрастанцыі і цалкам ад яе залежыла.

Электрападстанцыі могуць размяшчацца на адкрытых пляцоўках, у зачыненых памяшканнях, пад зямлёй і на апорах, у адмысловых памяшканнях. Адрозніваюцца звычайна намінальнай напругай, у Беларусі самай магутнай з’яўляецца падстанцыя 750 кВ «Беларуская».

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Электраэнергетыка