У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сіла.
Электрарухальная сіла (ЭРС) — фізічная велічыня, якая вымяраецца работай старонніх сіл неэлектрычнага паходжання па пераносе адзінкавага электрычнага зараду па замкнёным контуры. Азначаецца E, і вымяраецца, падобна электрычнаму напружанню, у вольтах.[1]
ЭРС ствараецца і падтрымліваецца ператварэннем у электрычную энергію механічнай (у электрычных машынах), хімічнай (у гальванічных элементах), цеплавой (у тэрмаэлементах) і іншых відаў энергіі. У электрычным ланцугу поўная ЭРС роўная алгебраічнай суме падзенняў напружання на ўсіх яго ўчастках. ЭРС крыніцы току роўная рознасці патэнцыялаў на яго полюсах пры разамкнёным ланцугу.