wd wp Пошук:

Элеанора Іванаўна Ахрэмчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ахрэмчык. Элеанора Іванаўна Ахрэмчык — беларускі музычны педагог.

Біяграфія

У 1963 г. скончыла Сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага па класе прафесара Г. І. Шаршэўскага, у 1968 г. — Белдзяржкансерваторыю, а ў 1970 г. — асістэнтуру-стажыроўку ў Белдзяржкансерваторыі таксама ў класе прафесара Г. І. Шаршэўскага. У 1970—1981 гг. працавала выкладчыкам па класе спецыяльнага фартэпіяна ў Сярэдняяй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1981 г. па 1989 г. выкладала на кафедры музычнай педагогікі ў Белдзяржкансерваторыі. У 1989—1991 гг. узначальвала Рэспубліканскі метадычны кабінет пры Міністэрстве культуры БССР. З 1991 г. па 1992 г. ведала лабараторыяй у Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры. У 1992—1997 гг. — старэйшы выкладчык, а ў 1997—2010 гг. — дацэнт кафедры музычнай педагогікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2010 г. — выкладчык па класе спецыяльнага фартэпіяна Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе працавала па сумяшчальніцтве з 1981 г. па 2010 г. Мае вышэйшую педагагічную катэгорыю.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1974 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Навуковая дзейнасць

Яна з’яўляецца аўтарам навуковых публікацый, сааўтарам навучальных праграм «Фартэпіяна» для навучэнцаў дзіцячых музычных школ і дзіцячых школ мастацтваў і «Вывучэнне педагагічнага рэпертуара» для навучэнцаў фартэпіяннага аддзялення музычных вучылішчаў і вучылішчаў мастацтваў, рэдактарам-складальнікам нотнага зборніка «Фартэпіянныя ансамблі» (ч.1 і ч.2), мае шэраг публікацый. Неаднаразова была ў складзе журы на конкурсах піяністаў. Яна з’яўляецца членам савета «Навучальная кніга» ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Узнагароды

Э. І. Ахрэмчык узнагароджана медалём Беларускага саюза музычных дзеячаў «За ўклад у музычнае мастацтва», мноствам грамат і дыпламоў за падрыхтоўку навучэнцаў — лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя педагогі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі