wd wp Пошук:

Эклер

Эклер

Эклер (ад фр.: éclair — маланка) — французскі дэсерт у выглядзе даўгаватага піражка з заварнога цеста з крэмам. Стварэнне эклера прыпісваецца французскаму кулінару Мары Антуану Карэму. Атрымаў распаўсюджванне ў XIX стагоддзі. Адной з першых згадак у англамоўнай літаратуры з’яўляецца рэцэпт у кнізе «Boston Cooking School Cook Book» 1884 года.

У Нямеччыне эклеры часам называюць састарэлымі нямецкімі словамі «любоўная костачка» (ням.: Liebesknochen), «заячая лапа» (ням.: Hasenpfote) або «кававы брусок» (ням.: Kaffeestange).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Французскія дэсерты
Катэгорыя·Пірожныя