Эйрэ́на (стар.-грэч.: Εἰρήνη «супакой, мірнае жыццё») — багіня міру ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[1], адна з ор, дачка Зеўса і Феміды[2].
Асабліва распаўсюджана было яе шанаванне ў Афінах, дзе ёй спрадвеку прыносілася бяскроўная ахвяра ў свята Сінайкій, усталяванае, паводле падання, яшчэ Тэсеем у памяць злучэння дванаццаці абшчын Атыкі ў адну дзяржаву. Там жа ёй быў узведзены алтар пасля бітвы пры Еўрымедонце (465 да н.э.) і пасля міру са Спартай, заключанага ў 374 да н.э.. Медная статуя Эйрэны з немаўлём Плутасам (багаццем) на руках — твор Кефісадота — стаяла на рыначнай плошчы Афін[3]. Яе выява знаходзілася ў афінскім Прытанеі[4].
Дзеючая асоба камедыі Арыстафана «Мір» (без слоў). Згадваецца ў Еўрыпіда[5].
У гонар багіні названы астэроід (14) Ірэна, адкрыты ў 1851 годзе
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
Тэмы гэтай старонкі (5):