wd wp Пошук:

Эжарэліс

Эжарэліс (літ.: Ežerėlis) — горад у цэнтральнай Літве за 25 км ад Каўнаса. Уваходзіць у склад Каўнаскага раёна Каўнаскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Сувалкія. Колькасць насельніцтва складае каля 2,1 тыс. чалавек.

Гісторыя

Эжарэліс заснаваны адносна нядаўна, у 1918 годзе, калі ў наваколлі пачалася здабыча торфу ў Эжарэліскім балоце. У 1923 годзе колькасць насельніцтва налічвала каля 130 чалавек, а ўжо ў 1959 годзе — 2,2 тыс. чалавек.

Статус горада Эжарэліс атрымаў у 1956 годзе.

Насельніцтва

Насельніцтва да 1959 годзе вырасла да 2000 чалавек і стабілізавалася на гэтым узроўні. 99% насельніцтва складаюць літоўцы.

Дынаміка насельніцтва Эжарэліса
Год 1923 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 132 2 200 1 988 2 060 2 151 2 051 1 959

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Каўнаскага раёна