wd wp Пошук:

Эд Хайнэман

Эд Хайнэман (англ.: Ed Heinemann; 14 красавіка 1908, Сагіна, Мічыган, ЗША — 26 лістапада 1991, Ранча-Санта-Фэ, Каліфорнія) — амерыканскі авіяканструктар.

Эд Хайнэман нарадзіўся ў городзе Сагіна, штат Мічыган, але вырас у Лос-Анджэлесе, куды яго сям’я пераехала ў хуткім часе пасля яго нараджэння. Авіяцыяй ён упершыню зацікавіўся, калі на Панама-Ціхаакіянскай міжнароднай выставе ў 1915 убачыў трукі паветраных асаў.

Сваю кар’еру ён пачаў у ролі чарцёжніка ў кампаніі Douglas Aircraft у 1926, але трапіў пад скарачэнне праз год. Наступныя дзесяць год ён змяняў пазіцыі ў розных авіяцыйных карпарацыях, пакуль зноў не апынуўся ў Douglas на пасту галоўнага інжынера, калі тая выкупіла Northrop Corporation, дзе ён працаваў. Падчас работы ў Douglas ён распрацаваў больш за дваццаць самалётаў, многія з якіх сталі легендамі ваеннай авіяцыі. Кампанію ён пакінуў толькі ў 1960, а два гады пасля стаў віцэ-прэзідэнтам General Dynamics, дзе курыраваў распрацоўку новага знішчальніка F-16. У 1973 ён выйшаў на пенсію.

За сваю доўгую кар’еру Эдвард Хайнэман прыняў удзел у стварэнні ваенных самалётаў, якія стаялі на ўзбраенні многіх ВПС часоў Другой сусветнай вайны і Вайны ў В’етнаме: пікіруючага бамбавіка SBD Dauntless, сямейства самалётаў A-20 Havoc, лёгкага бамбавіка A-26 Invader, штурмавіка A-1 Skyraider, стратэгічнага бамбавіка A-3 Skywarrior, знішчальнікаў F-6, F-10 і F-16.

Узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём у 1983, унесены ў Нацыянальную залу славы авіяцыі ЗША у 1980.

Зноскі

  1. 1 2 Ed Heinemann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Авіяканструктары ЗША
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мічыгане
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авіяканструктары паводле алфавіта