wd wp Пошук:

Эд Мілібэнд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілібэнд. Эдвард Сэмюэл Мілібэнд (англ.: Edward Samuel Miliband, нар. 24 снежня 1969, Лондан) — брытанскі палітык, міністр па справах энергетыкі і змяненні клімату ў 2008—10, з 25 верасня 2010 — лідар Лейбарысцкай партыі і парламенцкай апазіцыі.

Нарадзіўся ў сям’і вядомага марксісцкага тэарэтыка Ральфа Мілібэнда, які нарадзіўся ў Бельгіі ў сям’і польскіх яўрэяў, і Марыён Козак, яўрэйскай эмігранткі з Польшчы. У Эдварда ёсць старэйшы брат Дэвід Мілібэнд — міністр замежных спраў Вялікабрытаніі ў 2007—2010. Эдвард скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (бакалаўрыят па філасофіі, паліталогіі і эканоміцы) і Лонданскую школу эканомікі (магістратура па эканоміцы). У 2004—05 кіраўнік савета па эканамічных пытаннях Казначэйства Вялікабрытаніі.

У 2005 годзе быў абраны ў Палату абшчын ад акругі Doncaster North ў Паўднёвым Ёркшыры, атрымаўшы 17.531 (55,5 %) галасоў супраць 4875 (15,4 %) у бліжэйшага пераследніка. У 2007 годзе прызначаны міністрам сакратарыята ўрада і ўведзены ў Таемны савет, а 3 кастрычніка 2008 года заняў толькі што створаную пасаду міністра па справах энергетыкі і змянення клімату. Браты Мілібэнд сталі першымі братамі-членамі аднаго ўрада з 1938 года. У 2010 годзе пераабраны ў Палату абшчын, атрымаўшы 19.637 (47,3 %) галасоў супраць 8728 (21 %) у бліжэйшага пераследніка. На выбарах новага кіраўніка Лейбарысцкай партыі ў жніўні-верасні 2010 года Эд Мілібэнд перамог свайго брата Дэвіда; ў чацвёртым туры Эд атрымаў 50,65 % галасоў, а Дэвід — 49,35 %. 25 верасня Эдвард стаў новым кіраўніком лейбарыстаў і парламенцкай апазіцыі.

Мілібэнд падтрымлівае вынесеную на рэферэндум прапанову аб увядзенні прэферэнцыйнага галасавання, у той час як яго партыя раскалолася па гэтым пытанні. У Палаце абшчын галасаваў за антытэрарыстычныя законы, супраць расследавання абставін пачатку вайны ў Іраку, за выключэнне спадчынных пэраў з Палаты лордаў, за выбарную Палату лордаў, за ўвядзенне забароны на курэнне, за прадастаўленне роўных правоў прадстаўнікам сексуальных меншасцей, за замену ракет «Трайдэнт», за ўвядзенне ўніверсальных ідэнтыфікацыйных карт і за далейшую інтэграцыю з Еўрасаюзам.

  1. Ed Miliband: I don’t believe in GodThe Daily Telegraph, 2010. Праверана 21 верасня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лейбарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Палітыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Міністры энергетыкі
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных