wd wp Пошук:

Эдуард Сташкевіч

Эдуард Сташкевіч (28 сакавіка 192819 сакавіка 1974) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка 1928 г. у в. Дэгісі Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).

Хадзіў у сямігодку ў Солы, потым вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе, дзе, па словах будучых сяброў, адзначаўся здольнасцю. Там далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля Расціслава Лапіцкага. Арганізацыя ў асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, у будучыні планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Вядома, што Эдуард Сташкевіч удзельнічаў у складанні тэксту некаторых улётак, што распаўсюджваліся ў Смаргоні.

На пачатку 1950, калі быў вучнем 10 класа, арыштаваны. Летам таго ж году за прыналежнасць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Тэрмін адбываў разам з іншымі ўдзельнікамі падполля Зянонам Ахрамовічам і Канстанцінам Іваноўскім пераважна ў Свярдлоўскай вобласці. на лесапавале і будаўнічых работах.

У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь з падарваным здароўем. Спачатку працаваў у Смаргонскай машынна-трактарнай станцыі. Пасля заканчэння Полацкага сельгастэхнікуму быў загадчыкам сельгасучастку ў Солах. У 1959 г. жаніўся, нарадзіўся сын Юрый і дачка Алена. У 1969 годзе захварэў на сэрца.

Памёр 19 сакавіка 1974 г. Пахаваны ў Солах.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154907.html Біяграфія Эдуарда Сташкевіча

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Члены мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля (1947)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе