wd wp Пошук:

Эдуард Бернет Тайлар

Эдуард Бернет Тайлар (Тэйлар; англ.: Edward Burnett Tylor; 2 кастрычніка 1832, раён Лондана Кэмбервіл — 2 студзеня 1917) — выбітны англійскі этнограф, культуролаг, даследчык рэлігійных абрадаў і цырымоній. Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі.

Навуковая дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі. Лічыцца бацькам эвалюцыйнай тэорыі развіцця культуры. У 1871 абраны членам Каралеўскага навуковага таварыства, з 1896 прафесар першай у Англіі кафедры антрапалогіі пры Оксфардскім універсітэце.

Разглядаў культуру як рацыянальнае ўтварэнне для паляпшэння жыцця людзей у грамадстве. Сцвярджаў, што прагрэс культуры адбываецца дзякуючы таму, што ўсе народы, на якім бы ўзроўні развіцця яны не знаходзіліся, уносяць у яе свой непаўторны ўклад. Найбольш развітымі грамадствамі лічыў тыя, у якіх больш адукаваных і культурных людзей. Крыніцу рэлігіі бачыў у псіхічнай дзейнасці індывідаў. З’яўляўся прыхільнікам адналінейнай эвалюцыі, якая ўяўляецца працэсам самаразвіцця ідэй (навуковых ведаў, тэхнічных вынаходніцтваў і інш.).

Сярод яго асноўных прац — «Першабытная культура» (1871), «Уводзіны ў вывучэнне Чалавека і Цывілізацыі» (1881) і інш. З вучняў Э. Тэйлара найбольшую вядомасць атрымаў Дж. Фрэзер.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Sir Edward Burnett Tylor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Тайлор Эдуард Бернетт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Культуролагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Антраполагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сомерсеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Этнографы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства