wd wp Пошук:

Эдуард Барысавіч Зарыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зарыцкі. Эдуард Барысавіч Зарыцкі (9 лютага 1946, Красны Кут, Саратаўская вобласць, РСФСР — 6 чэрвеня 2018, Мінск) — беларускі кампазітар .

Біяграфія

З 1948 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі Анатоля Багатырова ў 1970 годзе. У 1973-82 гадах загадваў музычнай часткай Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Працаваў пераважна ў галіне інструментальнай музыкі (апіраўся на класічныя традыцыі), масавай і эстраднай песні, тэатральнай і кінамузыкі.

Памёр ад анкалагічнага захворвання ў Мінску 6 чэрвеня 2018 года[1]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Творчасць

Сярод твораў: сімфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сімфанічанага аркестра; канцэрты для габоя (1973) і валторны (1974) і камернага аркестра; капрычыа для фартэпіяна з камерным аркестрам (1978), сюіта на тэмы беларускіх песень (1976); камерна-інструментальная музыка; сюіты з музыкі да спектакляў «Дванаццатая ноч», «Снежная каралева», «Тэатральная сюіта».

Эдуард Зарыцкі аўтар больш за 600 песень[1]. Ён аўтар такіх вядомых песень як «Белыя крылы», «Замова», «Начныя кастры», «Будзьма», «Палыновая ростань», «Лісток календара», «Так прыйшла да нас Перамога».

Таксама Зарыцкі стварыў цыклы на вершы Адама Міцкевіча, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча.

Узнагароды

У 2006 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. 1 2 Кампазітар Эдуард Зарыцкі памёр ад анкалагічнага захворвання
  2. Ва ўзросце 72 гадоў пайшоў з жыцця Эдуард Зарыцкі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе