wd wp Пошук:

Эдуард Аляксандравіч Мазько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазько.

Эдуард Аляксандравіч Мазько (29 жніўня 1970, вёска Махро Іванаўскага раёна — 20 чэрвеня 2011, Гродна) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у музеі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гродзенскіх літаратараў. Як паэт, абапіраўся на лепшыя традыцыі заходнееўрапейскага сюррэалізму і дэкадансу, а таксама на мастацка-эстэтычныя пошукі айчыннага прыгожага пісьменства пачатку ХХ ст.

Выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сацыялогію культуры, культуралогію.

У 2003 абараніў кандыдацкую дысертацыю пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысертацыяй, прысвечанай беларускай народнай культуры[2].

20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.

У 2012 годзе ў Варшаве выйшла пасмяротная кніга паэзіі «Займеннікі».

Зноскі

  1. Анатоль Брусeвіч Наднёманскі край сумуе: 9 дзён таму памёр Эдуард Мазько (нявызн.). Твой стыль. Праверана 18 ліпеня 2011.(недаступная спасылка)
  2. Памёр паэт, навуковец Эдуард Мазько (нявызн.). Радыё Свабода. Праверана 18 ліпеня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня