Эдуа́рд А́лберт (чэшск.: Eduard Albert; 20 студзеня 1841, Жамберк — 26 верасня 1900, там жа) — славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт.
Эдуард Алберт нарадзіўся 20 студзеня 1841 года ў Жамберку (Багемія) у сям’і гадзіншчыка. Яго брат Францішак Алберт стаў вядомым чэшскім пісьменнікам.
Эдуард Алберт вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце, паспяхова скончыў курс у 1867 годзе. У 1873 быў назначаны прафесарам хірургічнай клінікі ў Інсбруку, а ў 1881 прафесарам хірургіі ў Вене. Ён меў уласную клініку, якая прыносіла яму значныя даходы.
Яго галоўныя працы адносяцца да хірургічнай дыягностыкі, да аператыўнай хірургіі і да механікі чалавечых суставаў.
Эдуард Алберт памёр у родным горадзе ў 1900 годзе. Пахаваны ў Вене.