wd wp Пошук:

Эдуард Алберт

Мемарыяльная дошка на сцяне дома сям'і Эдуарда Алберта ў Жамберку

Эдуа́рд А́лберт (чэшск.: Eduard Albert; 20 студзеня 1841, Жамберк26 верасня 1900, там жа) — славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт.

Біяграфія

Эдуард Алберт нарадзіўся 20 студзеня 1841 года ў Жамберку (Багемія) у сям’і гадзіншчыка. Яго брат Францішак Алберт стаў вядомым чэшскім пісьменнікам.

Эдуард Алберт вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце, паспяхова скончыў курс у 1867 годзе. У 1873 быў назначаны прафесарам хірургічнай клінікі ў Інсбруку, а ў 1881 прафесарам хірургіі ў Вене. Ён меў уласную клініку, якая прыносіла яму значныя даходы.

Яго галоўныя працы адносяцца да хірургічнай дыягностыкі, да аператыўнай хірургіі і да механікі чалавечых суставаў.

Эдуард Алберт памёр у родным горадзе ў 1900 годзе. Пахаваны ў Вене.

Працы

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119059304 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Паэты Чэхіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя Чэхіі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Публіцысты Чэхіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Катэгорыя·Медыкі Чэхіі
Катэгорыя·Постаці чэшскай хірургіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных