wd wp Пошук:

Эдуарда Чыльіда

Эдуарда Чыльіда (ісп.: Eduardo Chillida Juantegui, 10 студзеня 1924, Сан-Себасцьян — 19 жніўня 2002, Сан-Себасцьян) — іспанскі скульптар, графік, мастак кнігі.

Біяграфія

Эдуарда Чыльіда нарадзіўся і вырас у Краіне Баскаў. У юнацтве захапляўся футболам, але пасля сур’ёзнай траўмы калена быў вымушаны адмовіцца ад спорту. У 1943—1947 вывучаў архітэктуру ў Мадрыдзе. У 1948—1951 жыў у Парыжы, дзе вывучаў архаічную грэчаскую пластыку і пачаў займацца скульптурай, пазнаёміўся з Брынкушы, Джакамеці, на яго працы звярнуў увагу Гастон Башляр.

Творчасць

Манументальныя абстрактныя кампазіцыі, часцей за ўсё — з жалеза, спалучаюцца ў Чыльіды з графікай, газетнымі калажамі, ён ілюстраваў кнігі Андрэ Фрэно, Чорана і інш.

Прызнанне

Чыльіда быў ганаровым членам шматлікіх еўрапейскіх мастацкіх акадэмій, ён прадстаўляў Іспанію на Венецыянскай Біенале 1958, удастоены прэміі Кандзінскага (1960), прэміі Карнегі (1964), прэміі Вільгельма Лембрука і зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія (1966), прэміі Вольфа (1984/5), прэміі Прынца Астурыйскага (1987) і Імператарскай прэміі Японіі (1991).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Eduardo Chillida
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11852044X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11852044X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў правінцыі Гіпускаа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Себасцьяне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Скульптары-абстракцыяністы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Скульптары Іспаніі