wd wp Пошук:

Эдвард Вернан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вернан.

Эдвард Вернан (англ.: Edward Vernon; 12 лістапада 1684 — 30 кастрычніка 1757) — брытанскі адмірал, які камандаваў флотам падчас няўдалай вайны з іспанцамі (1739—1742).

Вернан актыўна ўдзельнічаў у парламенцкім жыцці Англіі з 1722 года да самай смерці. Ён быў адным з тых парламентарыяў, якія насуперак міралюбным памкненням урада Уолпала, раздулі эпізод з вухам Джэнкінса ў casus belli. Пасля абвяшчэнне вайны ён асабіста накіраваўся ў Вест-Індыю і авалодаў Партабела на панамскім узбярэжжы.

У 1741 годзе Вернан на 186 караблях з 27 000 маракоў аблажыў Картахену на паўднёваамерыканскім узбярэжжы. Гэта маштабная высадка (самая буйная за ўсё XVIII стагоддзе) пацярпела паражэнне: англічане былі разбіты іспанскім гарнізонам пад камандаваннем «паўчалавека» — аднавокага, аднарукага і кульгавага Бласа дэ Леса. Вестка пра паражэнне прымусіла Уолпала сысці ў адстаўку.

Вернан быў празваны маракамі «старым Грогам» за тое, што нязменна насіў фаевы камзол (англ.: gragram). Каб пазбегнуць п’янства на караблях ён загадаў разводзіць ром вадой з лімонным сокам (як потым высвятлілася, які таксама прадухіляў захворванне цынгой). Так нарадзіўся новы напой, названы ў гонар адмірала грогам.

Брат Джорджа Вашынгтона, які служыў пад кіраўніцтвам Вернана, назваў яго імем сямейнае памесце Маўнт-Вернан.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1684 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1757 годзе
Катэгорыя·Адміралы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Удзельнікі вайны за аўстрыйскую спадчыну