wd wp Пошук:

Эвернія слівавая

Эвернія слівавая (Evernia prunastri) — від лішайнікаў роду Эвернія (Evernia).

Апісанне

Слаявіна мяккая кусцістая, можа дасягаць 10 см у даўжыню[1]. Яна складаецца з зрослых унізе (на кары дрэва) густарослых, надзвычай разгалінаваных, падобных на рогі аленя, лопасцей. Колер слаявіны вар’іруе ад зялёнага да зелянява-белага ў сухое надвор’е — і ад цёмна-карычнева-зялёнага да жоўта-зялёнага, калі мокра. Структура слаявіны Evernia prunastri у сухое надвор’е даволі грубая, а пры наяўнасці вільгаці ў навакольным асяроддзі набывае эластычнасць. Гэты лішайнік мае вельмі выяўлены, але даволі складаны водар, які можа быць апісаны, як драўняны і злёгку салодкі. Асобнікі, якія растуць на хвоях, маюць відавочны пах шкіпінару, што ацэнена ў парфумерыі.

Галінка з сарэдыямі

Распаўсюджанне

Расце на ствале і галінах дубоў і некаторых іншых лісцяных і іглічных дрэў, у тым ліку на піхтах і хвоях, на мёртвай драўніне[1]. Гэты лішайнік распаўсюджаны паўсюль у горных лясах умеранага клімату ў Паўночным паўшар’і, у тым ліку ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, краінах Цэнтральнай Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[1].

Выкарыстанне

Экстракт (рэзіноід) Evernia prunastri выкарыстоўваецца ў сучаснай парфумернай прамысловасці для фіксацыі водараў. Камерцыйны збор расліны вядзецца ў краінах Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропы. Сабраны ўраджай экспартуецца ў Францыю, дзе перапрацоўваецца.

Утрымлівае эверніевую і ўснінавую кіслоты[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Эверния сливовая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 54-55. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пармеліевыя