wd wp Пошук:

Эвернія

Эве́рнія (Evernia) — род кусцістых лішайнікаў сямейства Пармеліевыя (Parmeliaceae).

Апісанне

Слаявіна даўжынёю 5—30 см, прымацавана да субстрату слаба выяўленай асновай або ляжыць свабодна. Мае зеленаваты, шаравата-белаваты ці жаўтаваты колер. Лопасці мяккія, вуглавата-акруглыя або плоскія, стужкападобныя, са шматлікімі сарэдыямі па краі. Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца рэдка. Сумкі падоўжаныя, споры яйцападобныя.

Віды і экалогія

Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 3 віды: эвернія мезаморфная (Evernia mesomorpha), распасцёртая (Evernia divaricata) і слівавая (Evernia prunastri). Трапляюцца на кары дрэў, гнілой драўніне, глебе.

Значэнне

3 эверніі слівавай (т.зв. «дубовы мох») атрымліваюць сыравіну для антыбіятычнага прэпарату «Эвазін», на аснове канцэнтраванага спіртавога экстракту вырабляюць духі, адэкалон, пудру, крэмы, мыла і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пармеліевыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта