Эвальд Карлавіч О́кас (эст.: Evald Okas; 15 лістапада (28 лістапада) 1915, Рэвель, Расійская імперыя — 30 красавіка 2011, Талін, Эстонія) — эстонскі мастак. Народны мастак СССР (1963). Правадзейны член АМ СССР (1975). Герой Сацыялістычнай Працы (1985). Лаўрэат пяці Дзяржаўных прэміі Эстоніі (1947, 1948, 1950, 1959, 1965).
Вучыўся у 1938—1941 гадах у Вышэйшым мастацкім вучылішчы ў Таліне. З 1944 года выкладаў у Эстонскім мастацкім інстытуце, з 1954 года прафесар.
Творам уласцівы вастрыня тыпізацыі, драматызм апавядальнасці, дынаміка кампазіцыі: «Вайна ў Махтрэ» (1958), «„Тыгр“ гарыць» (1973), «На будоўлі электрастанцыі» (1977). Аўтар графічных серый «Сланцавая прамысловасць Эстонскай ССР» (1959), «Калевіпоэг» (1961), «Японія», «Індыя» (абедзве 1965), «Уражанні пра Галандыю, Бельгію і Люксембург» (1968), «Горад» (1974).
Эвальд Окас на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (34):