wd wp Пошук:

Эбрук

Эбрук, або Эўраўк — брыцкая дзяржава Старажытнай Поўначы, якая існавала прыблізна з 383 года на тэрыторыі сучаснай Англіі. Сталіца — горад Эбрук (сучасны Ёрк).

З’явілася каля 383 года, калі Магн Максім пакінуў Брытанію і кіраўніком Эбрука стаў Коэль Стары.

Каралеўства Эбрук размяшчалася на тэрыторыях сучасных графстваў Нартумберленд, Камбрыя, Дарэм, Паўночны Ёркшыр, Ланкашыр, Заходні Ёркшыр, Усходні райдынг Ёркшыра, Паўночны Лінкальншыр, Паўднёвы Ёркшыр, Вялікі Манчэстэр, Чэшыр і Дэрбішыр, гэта значыць тэрыторыя ўсёй паўночнай часткі сучаснай Англіі.

Каралі

Зноскі

  1. Магчыма, Перэдур паслужыў прататыпам героя рыцарскіх раманаў Персіваля (Перадзір і Гургі Архівавана 29 лістапада 2009.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыцкія каралеўствы «Старажытнай Поўначы»
Катэгорыя·З’явіліся ў 383 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Зніклі ў 580 годзе