wd wp Пошук:

Ытык-Кюёль

Ытык-Кюёль (руск.: Ытык-Кюель, якуцк.: Ытык-Күөл) — сяло ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Татцінскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчана на рацэ Тата. У цэнтры сяла возера Ытык-Кюёль (Свяшчэннае возера). Насельніцтва 7023 чал. (2010). Ад Якуцка знаходзіцца: наземным шляхам 256 км, паветраным 255 км. У сяле 2 сярэднія, музычная, спартовая школы, гімназія імя А. Е. Мардзінава, Літаратурна-мастацкі музей-запаведнік «Таата», народны тэатр, дзейнічае тэлестудыя «Таата», выпускаецца газета «Таата», маюцца помнікі Э. Пякарскаму і Ф. М. Ахлопкаву.

Літаратура

  1. https://sakhagis.ru/town/details/488
  2. https://web.archive.org/web/20180726010024/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2018/bul_dr/mun_obr2018.rar
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Якуціі