wd wp Пошук:

Шэрая гусь

Anser anser

Шэрая гусь (Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Прыручана больш трох тысяч год назад (гл. Гусь свойская).

Апісанне

Шэрая гусь — птушка даўжынёй да 70—90 см і вагой каля 2,1—4,5 (зрэдку да 6) кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэнне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае светлае абрамленне пёраў на спіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за самку.

Пашырэнне

Арэал разарваны. Шэрая гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні і нешматлікі ў час транзітных міграцый від. Зімуе ў Паўднёвай Еўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы.

Тыповыя біятопы — неглыбокія вадаёмы паблізу вялікіх лугоў, вялікія па плошчы балоты, на поўначы таксама жыве ўздоўж марскіх узбярэжжаў і фіёрдаў.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо дыяметрам 60—100 см на сухім узгорку (купіне травы, у трыснягу, карані якога добра зрасліся паміж сабой), амаль колападобнае, у знешняй частцы са сцёблаў і лісця трыснягу, ва ўнутранай — з лісця трыснягу. Унутраныя краі, а таксама латок высланы шэрым пухам.

Яйкі (3—8) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-жаўтаватыя або бела-зеленаватыя. Памеры: 83 х 59 мм.

Падвіды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта