wd wp Пошук:

Шышняк

Шышняк[3] (Myriophyllum) — род кветкавых раслін сямейства сланаягаднікавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды: шышняк каласавы, ці каласісты (Myriophyllum spicatum) і шышняк мутоўчаты, ці шышняк кальчаковы (Myriophyllum verticillatum). Трапляюцца ў рэках, азёрах, старыцах на глыбіні да 2 метраў, часта ўтвараюць зараснікі.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сланаягаднікавыя