wd wp Пошук:

Шыман Холашы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Холашы. Шыман Холашы (венг.: Hollósy Simon; 2 лютага 1857, г. Сігет, цяпер Румынія — 8 мая 1918, Цячаў, цяпер Украіна) — венгерскі жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў армянскай сям’і. Вучыўся жывапісу ў 18751876 гадах у Будапешце ў Берталана Секея, у 18781882 гадах у Мюнхенскай акадэміяй мастацтваў. З 1886 кіраваў Мастацкай школай у г. Мюнхен. У 1896 годзе арганізаваў калонію мастакоў у Надзьбаньі (цяпер г. Бая-Марэ, Румынія).

Творчасць

У творах адлюстроўваў рэчаіснасць Венгрыі, яе нацыянальную своеасаблівасць, звяртаўся да прыёмаў пленэрнага жывапісу. Аўтар святочных і светлых па каларыце карцін («Абіранне кукурузы», 1885, і інш.), эскізаў да работы «Марш Ракацы» (18901910-я гг.).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Simon Hollosy — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Холлоши Шимон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Simon Hollósy

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Цячыўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўстрыйскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сігеце
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных